Рэпрэсаваны віцяблянін памёр у Латвіі
Пра гэта паведаміў сузаснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак. 51-гадовы жыхар Віцебску Вадзім Кавалёў быў асуджаны за нібыта «здзек з дзяржаўных сімвалаў» да 2 гадоў «хатняй хіміі», а пазней унесены ў спіс грамадзян, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкай» дзейнасці.
Напрыканцы мінулага году Вадзім з’ехаў у Латвію, дзе атрымаў статус уцекача. Там ён займаўся аднаўленнем пасведчання кіроўцы, каб працягнуць працаваць дальнабойнікам. 14 верасня мужчына быў знойдзены мёртвым у адным з паркаў Рыгі. Абставіны дагэтуль не высветленыя. Яго цела знаходзіцца ў моргу, паліцыя ладзіць праверку. У маці і брата памерлага няма сродкаў, каб рэпатрыяваць цела на радзіму. Таму BYSOL абвесціў адпаведны збор ахвяраванняў. Патрэбна €2500. Такую суму запытала агенцтва, якое займаецца афармленнем дакументаў і перавозкай цела ў Беларусь.