«Reshape 2019»: канферэнцыя пра будучыню Беларусі



Як эфектыўна развівацца беларускім рэгіёнам пры жорсткай цэнтралізацыі з Менску, і пры гэтым захаваць адчуванне роўнасці і еднасці ў межах адной краіны?

У пошуках адказу распачалася канферэнцыя пра будучыню Беларусі – „Reshape 2019”.

Гаворыць арганізатар канферэнцыі, кіраўнік Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня:

– Сэнс нашага мерапрыемства даволі просты – мы хочам казаць пра тое, як павінна развівацца Беларусь. І паколькі ў Беларусі няшмат людзей кажуць нешта публічна, то мы хацелі б здэмінаваць публічную прастору, і дзякуючы гэтаму, уплываць на тыя рашэнні, якія прымаюцца ў Беларусі. Варта разумець, што гэта пляцоўка для дыялогу. Мы не тыя людзі, якія ведаюць адказы на ўсе пытанні, гэта пытанні для ўсіх людзей, каб разам прыходзіць і абмяркоўваць.

Праца канферэнцыі „Reshape 2019” будзе працягвацца ўвесь дзень 15 снежня ў сталічнай „Галерэі Ў”. Напрыканцы адбудзецца дыскусія пра тое, як Беларусі выйсці на шлях свабоды.

Беларускае Радыё Рацыя