Рэспубліканскі сход прафсаюза РЭП адбудзецца 20 лістапада
Рэспубліканскі сход прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці адбудзецца 20 лістапада. Такое рашэнне прыняў савет гэтай арганізацыі.

Па словах намесніка старшыні РЭПа Генадзя Фядыніча, сфармавана парадак дня сходу:
– Парадак дня такі “Аб працы прафсаюзных фармаванняў у сучасных умовах”. Другое – выбары старшыні прафсаюза. Трэцяе – выбары рэвізійнай камісіі. Але ж прынятая дадаткова пастанова, што калі эпідэміялагічная сітуацыя будзе пагаршацца, то, хутчэй за ўсё, сход можа быць перанесены. Таму будзем выкарыстоўваць гэты час, за месяц павінны абраць дэлегатаў – адзін ад трыццаці для пярвічных арганізацый і адзін чалавек ад прафсаюзнай групы.
Але ёсць умова, падкрэсліў Генадзь Фядыніч, – дэлегатамі з правам голасу ад прафсаюзных фармаванняў могуць быць толькі тыя, хто рэгулярна плаціць складкі ў памеры не менш як 50 адсодкаў. Тыя ж, хто ад гэтага ўхіляецца, не будуць мець права голасу.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
