Рэжым актыўна рыхтуецца да так званага рэферэндума
У Беларусі ўжо пачаўся ціск на патэнцыйных незалежных чальцоў выбарчых камісій і назіральнікаў.
Старшыня Пінскай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Вераніка Іванова гаворыць, што сілавікі пачалі выклікаць на прафілактычныя размовы людзей, якія былі назіральнікамі ў 2020 годзе:
„Парадаксальны момант, што на сённяшні дзень людзей, якія былі афіцыйнымі назіральнікамі загадзя выклікаюць у пракуратуру, дапытваюць па факце назірання, і папярэджваюць аб забароне назірання за выбарамі ад асобы незарэгістраваных арганізацый. Гэта значыць, людзі яшчэ не ініцыявалі сябе як выбаршчыкі, не кажучы ўжо аб назіранні, а на іх ужо аказваецца ціск загадзя. Лічу, што на гэтым фоне можна сказаць, што ціск у цэлым на насельніцтва будзе вялізным”
Да сярэдзіны студзеня ў краіне трывае грамадскае абмеркаванне праекта зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю, пасля іх афіцыйна зацвердзяць і ў лютым улады плануюць правесці рэферэндум.
Беларускае Радыё Рацыя