Рэжым Лукашэнкі распраўляецца са студэнтамі
Каля 40 – столькі студэнтаў і выкладчыкаў праходзіць па крымінальных палітычна матываваных справах. Пра гэта распавёў прадстаўнік Задзіночання Беларускіх Студэнтаў Максім Кавалёў. „Большасць справаў тычыцца грубага парушэння грамадскага парадку і масавыя беспарадкі”, – адзначыў ён:
„Агулам большасць з тых студэнтаў ужо зараз знаходзіцца пад следствам. Вядома, што не так даўно была скончаная так званая справа 12 – гэта студэнты. Былая выпускніца БДМУ і адная выкладчыца БДУ. Там 11 чалавек атрымала 2.5 год калоніі, і адзін чалавек атрымаў 2 гады калоніі”.
Максім Кавалёў дадаў, што большасць студэнтаў за кратамі трымаецца бадзёра і годна. Яны не губляюць веры ў тое, што праўда за імі і перамога абавязкова прыйдзе.
Беларускае Радыё Рацыя