Рэжым павышанай гатоўнасці сістэмы папярэджання і ліквідацыі НС
Да 1 чэрвеня ў Беларусі ўведзены рэжым павышанай гатоўнасці папярэджання і ліквідацыі лясных пажараў. Вядзецца кругласуткавы маніторынг за лясным фондам, як з боку ратавальнікаў, так і лясной аховы. За травень пажарныя службы павінны праверыць сваю гатоўнасць на выпадак прыродных узгаранняў.
“Гэта падрыхтоўка да летняга пажаранебяспечнага перыяду”, – гаворыць супрацоўнік пінскага лясгаса Аляксандр Прыгодзіч:
– Праводзім пажараахоўныя поласы па ўсёй тэрыторыі лясніцтва. У першую чаргу вакол населеных пунктаў і лясных культур. Лясныя культуры і населеныя пункты – самая вялікая пагроза ўзнекнення лясных пажараў. Стварна пажарная каманда з работнікаў лясной аховы. Назіраем за ўсёй тэрыторыяй.
Сёлета вясенні пажаранебяспечны перыяд прыпаў на красавік. За гэты тэрмін у краіне адбылося каля 600 буйных лясных пажараў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота БелТА