Рэжым працы арганізацыі выбіраюць самастойна
На Піншчыне, ва ўмовах пандэміі, кожная ўстанова і арганізацыя на сваё бачанне ўжывае меры прафілактыкі па прадухіленні распаўсюду каронавіруснай інфекцыі. Цэнтралізаванага падыходу, як і па ўсё краіне, няма.
Пінскі блогер Мікалай Клімовіч кажа, што, напрыклад, у Цэнтр занятасці насельніцтва без маскі не патрапіць:
– Тыя меры прымаюць самі арганізацыі, напрыклад, калі заходзіш у офіс бюро занятасці, там усе супрацоўнікі сядзяць у масках, і яны патрабуюць ад наведнікаў, каб яны таксама былі ў масках. На щваходзе ў арганізацыі стаяць анысептыкі, у некаторых не дазваляюць уваходзіць у сярэдзіну памяшкання. Самі арганізацыі вырашаюць пра рэжым сваёй працы.
А вось пінскае аддзяленне Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва ўвогуле не запускае наведвальнікаў далей калідора пры ўваходзе. Па тэлефанаванні да адмысловага дзяжурнага да грамадзяніна выходзіць патрэбны спецыяліст установы.
Беларускае Радыё Рацыя
