Родным Віктара Бабарыкі ўдалося трапіць на прыём у калоніі
18 гадоў таму
Як паведамляе тэлеграм-канал палітыка, яго родныя 17 ліпеня змаглі паразмаўляць з адміністрацыяй наваполацкай калоніі.
Яго самога блізкім не паказалі. Як сцвярджае адміністрацыя калоніі, Бабарыку змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. Адтуль забароненыя тэлефанаванні і спатканні.
За што і на які тэрмін палітвязень трапіў у ПКТ — невядома. Сцвярджаецца, што здароўю Бабарыкі нічога не пагражае. Але ці праўда гэта — пытанне.