Родным Яны Пінчук ужо два тыдні невядома, дзе знаходзіцца дзяўчына



Родным Яны Пінчук ужо два тыдні невядома, дзе знаходзіцца дзяўчына.

Яна Пінчук. Фота: freeyana/Telegram

“Ужо два тыдні нам невядома нічога пра месцазнаходжанне Яны і пра тое, у якім яна стане. У СІЗА Віцебску нам кажуць, што яе няма, таксама як і ў СІЗА Масквы, Смаленску, Маскоўскай вобласці і Пскова”, — піша @freeyana.

Нагадаем, Яна — грамадзянка Беларусі, якой на радзіме пагражае да 20 гадоў калоніі за адміністраванне “экстрэмісцкага” тэлеграм-чата “Віцебск 97%”. Яе затрымалі ў Расеі і прынялі рашэнне выдаць Беларусі, нягледзячы на забарону Камітэта па правах чалавека ААН. Напачатку жніўня з’явілася інфармацыя, што Яну экстрадзіравалі ў Беларусь, але яна не пацвердзілася.