“Росквіт” у Баранавічах



У Баранавічах, у гандлёва-выставачным комплексе “Свяцілаўскі”, адкрылася крама тавараў з беларускай нацыянальнай сімволікай. Тут можна набыць ад бел-чырвона-белага сцяжка, вокладкі на пашпарт да цішоткі з сімволікай, прыгожых строяў з беларускім арнаментам.

img_0010

Прадпрымальнік Юрый Казакевіч адкрыў краму не з мэтай зарабіць, хаця і гэта мае значэнне, а прыцягнуць увагу людзей да сваёй ідэнтычнасці. Кажа гаспадар крамы “Росквіт”:

– Нас, беларусаў, цягам апошніх дзесяцігоддзяў, нават стагоддзя, зацкавалі да такой ступені, што большасць перастала ідэнтыфікаваць сябе самастойнай нацыяй. Я і мае паплечнікі лічым, што з гэтым, несумненна, трэба змагацца, гэта трэба змяняць. Трэба вяртаць беларусам упэўненасць у заўтрашнім дні.

Крама карыстаецца попытам. Людзі набываюць тавары не толькі для сябе, але і для падарункаў. Паводле Юрыя Казакевіча, яны з радасцю чакаюць айчыных і замежных пакупнікоў, якім ёсць што прапанаваць.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы