Рост колькасці выпадкаў каронавірусу адзначаецца ў Полацку
У Полацку рэзка вырасла колькасць заражаных каронавірусам. 11 дзён таму тут прайшоў хросны ход. Пра гэта піша партал gorod214.by.
За апошні тыдзень, з 8 па 15 чэрвеня, у Полацкім раёне зафіксавана каля 150-ці новых выпадкаў каронавіруса. Гэта амаль у тры разы больш, чым тыднем раней. Паводле афіцыйных звестак, з пачатку года ў Полацку і Полацкім раёне выявілі 407 выпадкаў COVID-19. Сярод тых, хто захварэў, 46 дзяцей. Выздаравеў 181 пацыент.
Цяпер на лячэнні знаходзяцца 140 чалавек з дыягназам пнеўманія, іх колькасць за тыдзень павялічылася на 38. У цяжкім стане шэсць чалавек, чацвёра падключаныя да апарату ШВЛ. Тыдзень таму, 5 чэрвеня, у Полацку прайшоў хросны ход у памяць святой Еўфрасінні Полацкай. У ім узялі ўдзел каля двухсот чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя