Роўна год таму знік Максім Мархалюк



Школьнік з вёскі Новы Двор Гарадзенскай вобласці пайшоў у лес па грыбы і не вярнуўся. На той момант яму было 10 гадоў. Бацькі зніклага ў Белавежскай пушчы хлопчыка звярнуліся ў міліцыю. Паводле факта невядомага знікнення Максіма Мархалюка Следчым камітэтам распачата крымінальная справа. Дзіця абвешчаны ў міжнародны вышук. На жаль, пакуль Максіма так і не знайшлі.

„Далёкі ад думкі, што знойдзем яго жывым, але вышукі працягваюцца”, – казаў у ліпені старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах аддзела арганізацыі вышуковай працы галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Сяргей Куляшоў, каментуючы справу аб знікненні Максіма Мархалюка.

У самай маштабнай за гісторыю Беларусі пошукавай аперацыі ўдзельнічалі каля дзвюх тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя