Роўна месяц таму ў Менску сканаў 31-гадовы Раман Бандарэнка



Роўна месяц таму ў Менску памёр збіты сілавікамі 31-гадовы Раман Бандарэнка.

TUT.BY правёў вялікае расследаванне, у якім узнавіў храналогію падзей вечара 12 лістапада на плошчы Пераменаў. Журналісты прааналізавалі ўсе даступныя фота- і відэаматэрыялы. Акрамя таго, выданне замовіла фанаскапічнае даследаванне апублікаваных стэнаграм тэлефонных размоў Баскава, Шакуты і Эйсмант. Экспертыза пацвердзіла іх сапраўднасць, а таксама той факт, што гаворка была спантаннай, а не пастановачнай.

Па факце забойства Рамана Бандарэнкі дагэтуль не заведзеная крымінальная справа. Замест таго, каб шукаць забойцаў, улады арыштавалі лекара Арцёма Сарокіна і журналістку Кацярыну Барысевіч, якія выкрылі хлусню дзяржаўнай прапаганды пра тое, што ў момант забойства Бандарэнка быў п’яны.

Беларускае Радыё Рацыя