Роўна паўгода як знаходзяцца за кратамі „вясноўцы” Бяляцкі, Стэфановіч і Лабковіч
Роўна паўгода як старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч знаходзяцца за кратамі за сваю праваабарончую дзейнасць.

Асноўная прэтэнзія дзяржавы да праваабаронцаў — тое, што яны не зарэгістравалі Праваабарончы цэнтр «Вясна». З гэтага ўлады зрабілі выснову, што «вясноўцы» ўхіліліся ад прызнання арганізацыі падатковым агентам і ад сплаты падаткаў за перыяд з 2013 па 2020 год агулам на суму не менш за 113 428 рублёў, што «прычыніла шкоду дзяржаве ў буйным памеры».
