Роварныя шляхі Гародні (частка 2)
А цяпер звернем увагу на бяспеку руху раварыстаў у вузкіх местах. Прааналізуем, якія бяспечныя магчымасці, альбо антымагчымасці мае звыклы раварыст у Гародні.
Віядукі і масты —гэта вузкія месцы, якія маюць быць роўнымі для пешаходаў, аўтамабіляў, ровараў.
Ці роўныя масты праз Нёман? Самы малады цэнтральны (у мінулым – Аляксееўскі) мост мае каля двух дзясяткаў кабельных люкаў, якія ўтрымліваюць нездавальняючае пакрыццё. Значная частка іх па самым цэнтры сцяжыны, што ў выніку памяншае хуткасць раварыста. Аб’езды такіх люкаў створаць большую небяспеку сутыкнення з пешаходамі, якія ў сырое надвор’е хіляцца да поручаў, каб ня быць апырсканымі аўтамабілямі.
Таксама і Пышкоўскі, так званы Новы мост, на якім, нібы пасля бамбёжкі:
Ёсць праўда адзін мост праз Нёман, які мае прывілей ў пакрыцці — гэта аб’язны мост дарогі М6, што ідзе на Брузгі.
Віядукі праз чыгунку выглядаюць таксама непрезентабельна і небяспечна для руху раварыстаў: ямы, разбітыя швы, няроўныя паверхні, а збоку яшчэ ахоўныя трубы.
Гэта той віядук, што на праспекце Касманаўтаў:
На вуліцы Перамогі:
Наступны выпуск будзе прысвечаны абсталяваным роварным сьцежкам, якія могуць стаць узорам для разьвіцця роварнай інфраструктуры. Як, напрыклад, у Альшанцы — новым, паўднёвым микрараёне Гародні.
Для параўнання тры здымкі: так выглядае роварная інфраструктура ў Румыніі, дзе роварны рух менш папулярны, чым у нас.
працяг будзе…
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня