РПЦ разарвала адносіны з Канстанцінопалем (абноўлена)
РПЦ спыніла стасункі з Канстанцінопалем. Па выніках менскага пасяджэння Сіноду старшыня Сінадальнага аддзелу знешніх царкоўных сувязей Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён зрабіў заяву для прэсы. На Сінодзе было прынятае рашэнне аб поўным разрыве эўхарыстычных стасункаў з Канстанцінопальскім патрыярхатам – заявіў метрапаліт Іларыён.
– Мы не зможым рабіць супольныя багаслужбы з Канстанцінопальскім патрыярхатам, нашыя архіреі і святары не змогуць удзельнічаць у літургічных службах супольна з гіерархамі і святарамі Канстанцінопальскага патрыярхату, а вернікі не змогуць прычашчацца ў храмах Канстанцінопальскага патрыярхату. Аб гэтым таксама сказана ў нашай сённяшняй заяве. Мы праінфармуем усе памесныя цэрквы пра гэтае рашэнне.
Беларуская праваслаўная царква як частка РПЦ далучаецца да рашэння. БПЦ прадстаўляў грамадзянін Расеі Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел.
* * *
Расейская праваслаўная царква на сваім Сінодзе прыняла рашэнне пра поўнае спыненне еўхарыстычных зносін з Канстанцінопальскім патрыярхам.
Паседжанне Сіноду РПЦ, якое прайшло 15 кастрычніка ў Менску, доўжылася шэсць гадзін. Яго ўзначальваў Патрыярх Кірыл. Бліжэй да 8 гадзін вечара старшыня аддзелу знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён агучыў рашэнне сіноду.
Рашэнне гэтага сіноду было прынятае ў адказ на рашэнне Канстанцінопаля прадаставіць Украінскай праваслаўнай царкве магчымасць аўтакефаліі.
На практыцы гэта азначае, што герархі і святары РПЦ з гэтага часу не могуць удзельнічаць у супольных набажэнствах з прадстаўнікамі Канстанцінопальскага патрыярхату.
Беларускае Рацыя Рацыя