РПЦ за мяжой заклікала прыбраць у Расеі помнікі Леніну



Расейская праваслаўная царква за мяжой з нагоды 100-годдзя Кастрычніцкага перавароту заклікала вызваліць гарады Расеі ад помнікаў Леніну,  а таксама прыбраць цела правадыра пралетарыяту з маскоўскага маўзалею на Чырвонай плошчы.

„Адным з сімвалаў замірэння расейскага народу з Госпадам магло паслужыць вызваленне Чырвонай плошчы ад парэшткаў галоўнага ганіцеля і мучыцеля ХХ стагоддзя і знішчэнне пастаўленых яму помнікаў”, – гаворыцца ў пасланні Архірэйскага Сіноду РПЦ за мяжой на афіцыйнай старонцы РПЦЗ.

Беларускае Радыё Рацыя