Рух на КПП «Брузгі» 22 ліпеня будзе абмежаваны



Рух на КПП «Брузгі» будзе часова абмежаваны 22 ліпеня. Гэта звязана з перасячэннем мяжы ўдзельнікамі Міжнароднай велагонкі «Нёман».

Памежнікі папярэджваюць, што рух транспартных сродкаў будзе ўскладнены з 9.00 да 13.00. Велагонка пройдзе па маршруце Беласток (Польшча) – Саколка (Польшча) – Гародня (Беларусь).

Сёння ў пункце пропуску „Брузгі” на выезд у Польшчу чакаюць каля 80 легкавых машынаў, у пункце „Берасце” – 120. На беларуска-літоўскай мяжы – чэргі з фураў. Найбольшы затор у „Каменным Логу” – стаяць 130 грузавікоў. У „Беняконях” болей за 70.

Беларускае Радыё Рацыя