Рух салідарнасці „Разам” патрабуе вызвалення Славаміра Адамовіча



Рух Салідарнасці „Разам” патрабуе неадкладнага вызвалення з псіхлякарні паэта Славаміра Адамовіча. Адпаведную заяву арганізацыя змясціла ў Фэйсбуку.

^945F4FAD540BF3CF8177E3CAD39DEF7A8EA4DD17CE7D6ED1E5^pimgpsh_fullsize_distr

Сустаршыня руху Алена Талстая зачытвае заяву:

– 1 ліпеня 2016 года незаконна, гвалтоўна быў затрыманы выбітны паэт і грамадскі дзеяч, адзін з першых палітвязняў лукашэнкаўскага рэжыму Славамір Адамовіч. Найбольш абуральным у гэтай справе з’яўляецца накіраванне беларускага паэта ў псіхіятрычную лякарню, у Навінкі. Нагадаем, што апошнім часам улады выкарыстоўваюць карную псіхіятрыю ў барацьбе з іншадумствам, чаму сведчаннем ёсць справы Аляксандра Лапіцкага і Алесі Садоўскай. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Славаміра Адамовіча і спынення ганебнай практыкі як саміх палітычных рэпрэсій, так і выкарыстання беларускай псіхіятрыі для барацьбы з іншадумствам.

Нагадаем, што Славаміра Адамовіча ўжо другі дзень утрымліваюць у „Цэнтры псіхічнага здароўя” ў Навінках. Паэту дагэтуль афіцыйна не патлумачылі прычыну яго ўтрымання ў спецыяльнай установе.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя