Рух салідарнасці „Разам” прыме ўдзел у перапахаванні Каліноўскага
22-га лістапада ў Вільні адбудзецца перапахаванне парэшткаў паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
Рух салідарнасці „Разам” плануе прыняць у гэтых мерапрыемствах актыўны ўдзел. Пра гэта стала вядома падчас пасяджэння Сойму руху, які адбыўся ў Гародні.
Кажа сустаршыня Руху салідарнасці „Разам” Алена Талстая:
– Мы абмеркавалі нашыя дзеянні 22-га лістапада ў Вільні. Мы заклікаем беларусаў прымаць як мага больш шырокі ўдзел у гэтых падзеях. Мы арганізуем нашых сябраў і прыхільнікаў, каб арганізавана аўтобусам прыехалі ў Вільню. Мы будзем рабіць запыт на візавую падтрымку для сябраў, якія прымуць удзел.
Грамадскія актывісты з руху разгледзелі на сваім пасяджэнні Сойму палітычную сітуацыю ў Беларусі і пацвердзілі свой удзел у агульнанацыянальнай кампаніі „Свежы вецер”.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
