Рух Салідарнасці “Разам” супраць імперскай сімволікі



Рух Салідарнасці “Разам” заклікае распачаць кампанію супраць расейскай імперскай сімволікі ў Беларусі. Гаворка ідзе між іншым пра так званыя георгіеўскія стужкі.

2015-09-01_zavalnia_suprac_symboliki_fota3_1000x750

Алесь Макаеў зазначае, што навязванне беларусам падобных знакаў у якасці сімвалаў перамогі над нацызмам з’яўляецца недарэчным , бо менавіта тыя самыя георгіеўскія стужкі выкарыстоўвалі расейскія карнікі на баку нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны:

– Яскравы прыклад – трагедыя каля вёскі Іконкі на Віцебшчыне, калі брыгада Гіль-Радзівонава сагнала 2 тыс беларусаў. Натуральна, што тады яны не ведалі расейскай мовы, і Гіль-Радзівонаў прапанаваў сялянам, каб быць памілаванымі за сувязь с партызанамі, гаварыць па-расейску. На жаль, ніхто гэтага зрабіць не змог, і ўсе яны былі закатаваныя. Гэта першая гітлераўская частка, георгіеўская стужка была іхнай сімволікай.

У звароце Руха Салідарнасці “Разам” адзначаецца, што менавіта георгіеўскія стужкі былі сымбалям закалоту на Данбасе,. Менавіта таму арганізацыя заклікае змагацца з імперскай сімволікай.

[Not a valid template]

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара