Рух Салідарнасьці „Разам” запрашае адзначыць Дзень абвяшчэння Незалежнасці Беларусі
Рух Салідарнасці „Разам” 27 ліпеня запрашае адзначыць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусі. У гэты дзень у 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. З таго моманту БССР была прызнаная самастойнай дзяржавай.
Кажа лідар Руху Салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык:
– Збор у 11.45 – 12.00 на Усходніх могілках, каля магілы Васіля Быкава. Працяг – да магілы Уладзіміра Караткевіча, Ігара Герменчука, Уладзіміра Кармілкіна, Георгія Таразевіча і іншых актыўных дзеячаў адраджэння нашай дзяржаўнасці, каб ушанаваць іх памяць. Потым наведаем Кальварыйскія могілкі, дзе пахаваны а. Ян Матусевіч, Вацлаў Іваноўскі, Яўген Кулік, Ніл Гілевіч. Запрашаем усіх неабыякавых ушанаваць іх памяць разам. Мы вырашылі абмежавацца толькі двума могілкамі Менска, хоць вядомыя беларускія дзеячы пахаваныя практычна на ўсіх могілках, якія ёсць у Менску, а гэта трэба арганізоўваць транспарт і увесь дзень ездзіць.
У акцыі таксама возьмуць удзел старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны Алег Трусаў, старшыня АГП Анатоль Лябедзька ды шматлікія вядомыя дзеячы культуры і мастацтва.
Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск