Рух Салідарнасці „Разам” звярнуўся да Папы Рымскага



Рух Салідарнасці “Разам” прыняў зварот да Яго Святасці Папы Рымскага Францыска, Свяцейшага Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея, Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага Кірыла і першаіерархаў, епіскапаў і біскупаў хрысціянскіх Цэркваў.

У звароце сойм руху просіць дапамогі ва ўратаванні Нацыянальнага Крыжовага Некропалю ў Курапатах. Паважаныя сябры сойму ў асобе Сяргея Законнікава, Аляксея Марачкіна, Уладзіміра Халіпа, Валеры Мазынскага і іншых спадзяюцца, што зварот дойдзе да адрасатаў і атрымае належны водгук, кажа сустаршыня Руху Алена Талстая:

– На гэтым сойме мы прынялі дакументы з заклікам спыніць руйнаванне крыжоў, якое адбываецца ў Курапатах. Мала за тое, што больш за 200 крыжоў ужо знішчаны, ёсць небяспека знішчэння ўсіх крыжоў. 

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Паводле Алены Талстой, таксама былі прыняты дзве заявы. Адна з іх у абарону незалежнага журналіста Дзяніса Івашына, якога шальмуюць СМІ прарасейскага накірунку, другая – у абарону Курапат. Алена Талстая запрашае ўсіх неабыякавых беларусаў, якія разумеюць важнасць захавання для нацыі мемарыяла Курапаты, браць удзел у дзяжурствах і малітвах.

Беларускае Радыё Рацыя