“Рукі прэч ад Славаміра Адамовіча!”
Рух Салідарнасці “Разам” абураны чарговым крымінальным пераследам Славаміра Адамовіча. Вядомы беларускі паэт, адзін з першых палітвязняў лукашэнкаўскага рэжыму, сябра Сойму Руху Салідарнасці „Разам” зноўку пад пагрозай турэмнага зняволення, а зараз знаходзіцца пад хатнім арыштам. Першае судовае паседжанне – 22 сакавіка 2019 г. у 10:30, Мар’іна Горка, вул.Ленінская, 45. Запрашаем падтрымаць паэта!
Напярэдадні 101-й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі пачатак шэрагу крымінальных справаў супраць актывістаў беларускай апазыцыі, дзікунская рэакцыя ўладаў на пікет з патрабаваннем вызвалення палітвязняў 26-га лютага, калі ўдзельнікаў акцыі 72 гадзіны трымалі да суда за кратамі, а аднаго з лідараў БХД Паўла Севярынца асудзілі да 10 сутак за заклік у фэйсбуку, новыя лукашысцкія стандарты пры правядзенні вулічных акцый, якія фактычна іх забараняюць, – вельмі трывожныя сімптомы.
Ніхто не ведае, пра што дамовіліся А. Лукашэнка і У. Пуцін у Сочы. Таму „зачыстка” беларускіх нацыяналістаў і менскай „вуліцы” – ускоснае сведчанне расейскай экспансіі на Беларусі. Супрацьстаяць палітычным рэпрэсіям можна толькі салідарнымі дзеяннямі.
Не – палітычным рэпрэсіям!
Свабоду палітвязням!
Рукі прэч ад Славаміра Адамовіча!
Рух Салідарнасці “Разам”