Румас: Інфляцыя ў Беларусі ў 2018 годзе не перавысіць 6%



Паказчык інфляцыі ў Беларусі у 2018 годзе захаваецца ў калідоры да 6%, заявіў прэм’ер-міністр Сяргей Румас 16 верасня журналістам па выніках даклада кіраўніку дзяржавы.

Мы застанемся ў гэтым годзе ў калідоры да 6%. На наступны год у нашых прагнозных дакументах зніжэнне інфляцыі да 5%„, — прыводзіць словы прэм’ер-міністра прэс-служба ўрада.

Паводле слоў Румаса, цяпер няма якіх-небудзь негатыўных фактараў, якія казалі б пра тое, што ў бягучым або наступным годзе паказчыкі інфляцыі не могуць быць выкананыя.

На фоне павышэння інфляцыйных рызык з вонкавага сектара Нацбанк Беларусі ў верасні захаваў стаўку рэфінансавання нязменнай на ўзроўні 10%. Паводле ацэнкі рэгулятара, узровень стаўкі рэфінансавання, які склаўся, блізкі да нейтральнага і будзе спрыяць падтрыманню інфляцыі паблізу 5% у сярэднетэрміновай перспектыве.

Паводле асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год, спажывецкія цэны павінны павялічыцца не больш чым на 6%. У сваёй апошняй ацэнцы Нацбанк чакаў, што інфляцыя будзе на ўзроўні 5,5%.

Міжнародны валютны фонд таксама скарэктаваў прагноз па інфляцыі ў Беларусі. Цяпер чакаецца, што у 2018 годзе інфляцыя не перавысіць 5,5% і столькі ж складзе ў 2019 годзе. Раней эксперты фонду меркавалі, што рост спажывецкіх цэн у бягучым годзе складзе 6%.  БелаПАН