Рушыла пешая пілігрымка Гародня – Тракелі
Святой імшой у касцёле Францішка Ксаверыя пачалася васямнаццатая пешая пілігрымка Гародня – Тракелі. Больш за сто чалавек рушылі ў тыднёвае падарожжа да абраза Маці Божай Тракельскай, каб праз тыдзень прыняць удзел у штогадовых урачыстасцях.
Як зазначае кіраўнік пілігрымкі ксёндз Павал Салабуда, ўшанаванне Маці Божай Тракельскай для каталікоў Гарадзенскай дыяцэзіі – вельмі значная падзея іх духоўнага жыцця:
– Кожны ідзе са сваім намерам, кожны нясе сваю просьбу да Маці Божай. Час пілігрымкі можа стаць часам міласэрнасці для кожнага ўдзельніка. І малое дзіця, і сталы чалавек здолеюць гэта па-свойму ажыццявіць.
Маршрут васямнаццатай пілігрымкі Гародня – Тракелі праходзіць праз такія мясцовасці, як Азёры, Астрына, Забалаць і Пагародна. На ўрачыстаці, прысвечаныя ўшанаванню Маці Божай Тракельскай, рушылі пілігрымкі і з іншых населеных пунктаў Гарадзеншчыны. Агульная колькасць вернікаў, якія прымаюць удзел ва ўрачыстасцях, штогод перакрочвае лічбу 25 000 чалавек.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня