„Русіч” трэніруе беларусаў, якія будуць ваяваць за Расею



Баевікі атрада расейскіх нацыяналістаў ДШРГ „Русіч” выклалі ў сваёй суполцы „УКантакце” фотаздымкі „сяброў з Беларусі”.

tsqwl7bdefo

„На мінулым тыдні інструктары ДШРБ „Русіч” правялі камерцыйную трэніроўку па тактыцы і агнявой падрыхтоўцы для нашых сяброў з Беларусі”, – паведамляецца ў суполцы.

gy3-tuposy4

На фота з афіцыйным беларускім сцягам 14 асобаў, але незамазаныя твары толькі двух з іх – камандзіра „Русіча” Аляксея Мільчакова і, верагодна, яго намесніка Яна Пятроўскага.

Большасць з іх – гэта беларусы, хлопцы з Магілёва, сябры нефармальнага аб’яднання „Сілавая суполка Русіч”, паведамляе „Наша Ніва”.

Гэтыя хлопцы займаюцца аховай розных мерапрыемстваў, напрыклад, канцэртаў, займаюцца спортам.

6x0x8n6k7i0-jig5l

Ахоўнікі з Магілёва ў чорным перад сцэнай

Адзін з іх Дзмітрый Мядзведзь (прозвішча, можа быць, несапраўднае) — майстар спорту па паўэрліфтынгу, выпускнік Магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова.

lpvbnhsqvzlpmdtlpm-fxbve

Ён не стаў адмаўляць, што разам з сябрамі ездзіў да Мільчакова. Хто на каго выйшаў, праўда, не сказаў, але некаторыя дэталі распавёў.

„У нас баевікоў няма, — сказаў ён. — У нас ёсць добрыя страйкбалісты, якім цікава менавіта вядзенне бою, набліжанага да рэальнасці, для гульні. Ніякіх палітычных размоў з гэтай групай у нас не вялося, ніякіх „Магілёўскіх народных рэспублік” мы ствараць не плануем, гэтага не было”.

Дзмітрый запэўніў, што падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі.

„Я па-беларуску гаварыць магу, мову шаную. Ні пра які сепаратызм гаворкі не ідзе. У мяне ўвогуле шмат сяброў ва Украіне, для мяне Крым — украінскі. Спадзяюся, што на Данбасе таксама неўзабаве ўсё суцішыцца, і ён стане ўкраінскім”, — вось што сказаў нам гэты Мядзведзь.

Пра Мільчакова ён сказаў наступнае:

„Талковы малады чалавек, начытаны, цікавы суразмоўца, я б не сказаў, што ёсць такія замашкі, чалавек адэкватны”, — адказаў Дзмітрый.

А чаму твары на фотах замазвалі? Паводле ягоных словаў, твары замазаныя, каб іх не пазналі, і для яго званок з „Нашай Нівы” стаў нечаканасцю.

„Відаць, хутка і з іншых структур патэлефануюць. Ну што ж, давядзецца пагутарыць”, — падсумаваў ён.

Як распавялі людзі, знаёмыя з гэтай тусоўкай, у светапоглядзе Дзмітрыя Мядзведзя лёгка заблытацца: „Ён адначасова за БНР, ДНР, ЛНР і ВКЛ”. 

Тым не менш адказы адміністратара суполкі ДШРГ „Русіч” абвяргаюць словы хлопца:

rusich_vk

„Мы трэніруем тых, хто будзе ваяваць за расейцаў”.

rusich_vk22

„Крымінальных спраў ад Украіны няма, і інтэрпол не шукае, уезд у РБ свабодны і няма праблем”.

Дыверсійна-штурмавая разведвальная група „Русіч” – баявы атрад расейскіх нацыяналістаў, які прымаў удзел у вайне на Данбасе на баку прарасейскіх сепаратыстаў.

Неанацыст Аляксей Мільчакоў вядомы тым, што з юных гадоў любіў пазіраваць са свастыкай ды адразаць галовы сабакам. Пазней ён „праславіўся” тым, што рабіў фотаздымкі на фоне забітых украінскіх жаўнераў ды здзекваўся з ваеннапалонных у Данецкай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя