„Рускі мір” зноў ў цэнтры Воршы



Гэтым разам праявы „Рускага свету” можна назіраць у кінатэатры „Перамога” на вуліцы Леніна, дзе праходзіць праваслаўная выстава пад рускай назвай „Кладезь”. Слова „Кладезь” у рускай  мове абазначае невычарпальную крыніцу. 

Тут прадаюць, мёд, іконы, алей. Разам з тым можна паглядзець перасоўную выставу на драўляных складнях, прысвечаную Расеі часоў Першай сусветнай вайны.

  

Першая сусветная становіцца новым культам у Расеі – ушаноўваюць герояў і пераасэнсоўваюць значэнне вайны, якую цяпер трактуюць, як справядлівую. 

Раней Першай сусветная вайна трактавалася, як імпералістычная і несправядлівая. 

Беларускае Радыё Рацыя