Руслан Кулевіч прадставіў выставу „Гродзенцы з мінулага”



На адкрыцці гарадзенскага свята горада рэдакцыя незалежнага выдання Hrodna.life прадставіла жыхарам і гасцям горада выставу «Гродзенцы з мінулага».

Распавядае Руслан Кулевіч, аўтар выставы:

– Мы планавалі зрабіць выставу на вуліцах у вокнах старых будынкаў, але ў гарвыканкаме прапанавалі нам зрабіць выставу на дзень горада на вуліцы на парэнчах моста. З нашай выставы і пачынаецца свята горада. Гэта прыемна, што ўлады звярнуліся да нас. Мы спадзяемся, што і далей будзем супрацоўнічаць.

Журналіст распавёў пра здымкі, якія прадстаўленыя на гэтай экспазіцыі:

– Здымкі гэтыя я збіраў цягам двух год. Гэта здымкі карэнных гарадзенцаў. Хтосьці дае мне гэтыя здымкі, хтосьці дае толькі адсканаваць, але мы гэта ўсё захоўваем. І вось вырашылі такім чынам паказаць.

Здымкі з выставы разам з успамінамі сталых гарадзенцаў увойдуць у новую кнігу Руслана Кулевіча, якая з’явіцца ў друку цягам бліжэйшых месяцаў.

 

Беларускае Радыё Рацыя