Рут Уолер – амерыканка, якая памерла за Беларусь



Шанаваць тых, хто дапамагаў беларускаму народу – гэта наш абавязак, такія словы гучалі над магілай амерыканкі Рут Уолер, што на вайсковых могілках у Менску.

222zavalnia_akcyja_pamiaci_waller (14)

Традыцыйную акцыю памяці арганізаваў Рух Салідарнасці “Разам”. Прысутныя ўзгадалі пра дзейнасць місіі Арганізацыі аб’яднаных нацый у справе дапамогі і аднаўлення (скарочана ЮНРРА).  У склад той місіі ўваходзілі 15 амерыканцаў і 1 грамадзянін Новай Зеляндыі. Місія распаўсюдзіла ў Беларусі больш за 100 тыс. тон харчовых прадуктаў , ратуючы тым самым многіх людзей ад голаду ў паваенныя гады.

Сама ж Рут Уолер, якая была сакратаром місіі, памерла ў Менску, маючы 25 гадоў. Кажа арганізатар акцыі памяці Алесь Макаеў:

– Дзякуючы Сяргею Мікалаевічу Ханжанкову традыцыйна, з 2010 года, беларусы прыходзяць на магілу Рут Уолер – амерыканскай грамадзянкі, якая ахвяравала жыццё дзеля Беларусі, дзеля дапамогі галадоўцам. Ратуючы падлеткаў, якія танулі, амерыканка захварэла і трагічна загінула. Гэтая гісторыя, на жаль, вядомая толькі вузкаму колу беларускага грамадства.

Прычынай смерці Рут Уолер стаўся хуткацечны менінгіт ды запаленне лёгкіх. Да свайго выезду ў Беларусь Рут Уолер была вядомай спартоўкай на Радзіме, чэмпіёнкай па тэнісе ў штаце Каліфорнія.

[Not a valid template]

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара

Падрабязней даведацца пра тое, як  ЗША ратавалі беларусаў ад пасляваеннага голаду і пра маштабы дапамогі місіі можна ў гукавым матэрыяле: