Рыбакі патрабуюць змяніць адлегласць аўтастаянак ад вады



Аматары рыбнай лоўлі звярнуліся ў Бярозаўскі райвыканкам з просьбай змяніць адлегласць ад вады стаянкі аўтамабіляў. У Бярозаўскім раёне частка вадаёмаў не адпавядае вызначаным нормам , кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” , які дапамагае рыбакам у гэтым пытанні:

Просім раённы выканаўчы камітэт прыняць рашэнне згодна з пастановай Савета міністраў, якое можа вырашыць гэтую праблему. Найменшая адлегласць да вадаёмаў, паводле пастановы міністэрства, можа быць 5 метраў. Калі 5 метраў прымаецца, то здымаецца праблема штрафаў. А памер іх даволі вялікі – да 300 тысяч.

Паводле слоў Лазарэнкава, падпісалі зварот больш за 100 чалавек. Калі ўлады пойдуць насустрач людзям, праблема будзе вырашана.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза

Фота a-a.d-cd.net