Рыгор Астапеня: Большасць беларусаў лічыць удзел Беларусі ў вайне – катастрофай



Ініцыятыва Chatham House правяла анлайн-прэзентацыю новага даследавання «Што думаюць беларусы пра магчымую вайну?». Галоўныя вынікі даследавання агучыў дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня.

– Беларусы не лічаць нармальным, калі накіруюць ва Украіну прафесійных салдат-кантратнікаў. Беларусы не лічаць, што яны павінны падтрымліваць Расею і адпраўляць сваіх салдат ва Украіну. Большасць беларусаў у той жа час лічаць, што Беларусь павінна займаць у гэтай вайне нейтральную пазіцыю. Лічаць, што ўдзел у гэтай вайне – гэта катастрофа для Беларусі.

Па словах Рыгора Астапені, такія адносіны не змяніліся за апошнія 8 год пасля адабрання Крыму ва Украіны Расеяй. Да таго ж, у беларусаў захаваліся пратэсныя настроі, якія могуць перайсці ў форму каскадных пратэстаў, у тым ліку супраць вайны.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя