Рыгор Грык: Адкінем страх!
Цікава і неардынарна зладзіў трохгадзінны пікет за кандыдата ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч актывіст Рыгор Грык. Прыцягвала людзей канцлагерная роба, у якую быў апрануты Грык і ланцугі на руках.
Плакаты з надпісамі супраць расейскіх ваенных базаў і за сацыяльныя правы людзей. На месцы пікету луналі бел-чырвона-белы, жоўта-блакітны і сцяг прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці. Пікет пачаўся з непрыемнага моманту. Міліцыя затрымала футбольных фанатаў, якія апынуліся ў зоне пікету.
Але гэта не азмрочыла настрой людзей, што зацікавіліся пікетам ці прыйшлі падтрымаць яго, кажа Рыгор Грык:
– Людзі падтрымліваюць, падыходзяць, пытаюць. Яны быццам сонныя мухі, некаторыя не ведаюць, што ў нас прэзідэнцкія выбары, не ведаюць, што ў нас у краіне робіцца. Ім гэта абыякава, бо выбары нічога не зменяць. І ўсё будзе адбывацца па сцэнары нашай улады. Людзям не дабавяць заробкаў ці ўвогуле, заўтра яны могуць аказацца беспрацоўнымі, і ім ніхто не дапаможа.
Паводле Рыгора Грыка, мэта пікету – паказаць, што ёсць людзі, якія змагаюцца з несправядівасцю і беззаконнем у нашай краіне.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя