Рыгор Грык атрымаў позву за дзень да суда



Толькі 21-га сакавіка Рыгор Грык атрымаў позву з суда горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, што судовае пасяджэнне па адміністрацыйнай справе грамадскага актывіста адбудзецца 22-га сакавіка ў 14:30.

Рыгор Грык

Пратакол, складзены ў Менску, быў раней дасланы праз Баранавіцкі гарадскі аддзел міліцыі. Кажа Рыгор Грык:

– Выклікаюць мяне ў якасці абвінавачанага ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве ў горадзе Менску 28-га лютага падчас мітынгу прадпрымальнікаў. Я быў у канцлагернай робе з плакатам, пры гэтым трымаў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і паперку з надпісам SOS.

Рыгор Грык на мяжы выжывання – ужо паўгады ў яго няма працы. Ён абыйшоў 30 прадпрыемстваў і ўстановаў горада, дзе яму ставілі подпісы і штампы пад словамі, што вакансій няма.

Беларускае Радыё Рацыя