Рыгор Грык: Людзі падпісваюцца, бо ведаюць мяне
Прэтэндэнт у кандыдаты Рыгор Грык з Баранавічаў сабраў сам за сябе подпісаў амаль на палову больш патрэбнага.
Галоўнай яго мэтай было паслухаць людзей, даведацца пра іх праблемы і пра стаўленне да выбараў:
– Людзі выказваюцца на розныя тэмы: праблемы ЖКГ, працаўладкаванне. Яны самі кажуць пра тое, што ў Беларусі няма сапраўдных выбараў, ніякіх зменаў не адбылося за гэтыя гады. І ніхто не хоча нічога мяняць. Людзі падпісваюцца, таму што мяне ведаюць.
Па словах Грыка, толькі адзін чалавек назваў яго ворагам і, не выслухаўшы, зачыніў перад носам дзверы. Шмат было і такіх, якія заяўлялі, што не падпішуць, таму што не ўдзельнічаюць у выбарах.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа