Рыгор Грык не згодны з рашэннем суда



Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык не пагадзіўся з рашэннем суда Цэнтральнага раёна Менска. Актывіста пакаралі 30 базавымі штрафу за ўдзел у акцыі 7 ліпеня ў Менску. Акцыя была скіравана супраць вайсковых расейска-беларускіх вучэнняў “Захад-2017” і ў падтрымку палітвязняў, кажа Рыгор Грык:

– Менскі суд пакараў мяне без мяне, хоць я напісаў заяву пра тое, каб суд перанеслі ў Баранавічы, праз тое што не маю сродкаў, каб прыехаць у Менск. Але яны ўсё роўна мяне засудзілі. У нас такія суды, што яны судзяць без чалавека, якога хочуць пакараць. Сведкі – толькі міліцыянты. Беззаконне, якое было, такое ж і застаецца ў краіне надалей.

Рыгор Грык з дапамогай сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна” напісаў касацыйную скаргу ў Менскі гарадскі суд.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: скрыншот з відэа