Рыгор Грык патрабуе замены суддзі



Грамадскі актывіст з Баранавічаў, Рыгор Грык, на двух  судовых пасяджэннях так і не дамогся адпраўкі пратакола, складзенага міліцыяй,  на дапрацоўку. Пратакол быў складзены з памылкамі і без прысутнасці Рыгора Грыка. Але суддзя, Сяргей Данільчык, не звяртае на гэта ўвагу і абяцае ўсе хібы выправіць падчас судовага паседжання. Грык бачыць у гэтым заангажаванасць суддзі і хадайнічае пра ягоны адвод, што прывяло суддзю ў гнеў, кажа Рыгор Грык:

— Ён адразу пачаў крычаць: чаго вы тут падаяце адну паперку за другой, адказвайце па сутнасці, што ты там рабілі ў 8:10. ён хацеў мяне тэрмінова асудзіць. «Чаго вы хочаце? Адказвайце, інакш унізе стаіць міліцыя і вас зараз вывезуць куды трэба». Абразіў мяне , і маіх знаёмых, і сказаў, што аб’явіць нам непадпарадкаванне суддзі.

Рыгор Грык, і абражаныя суддзёй, прыйшоўшыя з ім у суд, напісалі скаргу на суддзю Данільчыка. Актывіст звярнуўся і да старшыні суда, каб замянілі суддзю. Судовае паседжанне працягнецца 23 кастрычніка. Грыка судзяць за  тое, што ён прыйшоў на працу ў краму, дзе працаваў грузчыкам, у паласатай робе.

Беларускае Радыё Рацыя