Рыгор Грык прадае свой легендарны плакат



Сябра прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці ў Баранавічах Рыгор Грык спрабуе на рынку і вуліцах Баранавіч прадаць свой плакат з багатай гісторыяй.

На плакаце вялікага памер надпіс: „Нет обнищанию народа”. Выручаныя сродкі перадасць таму, хто не можа купіць хлеба з-за адсутнасці працы, кажа Рыгор Грык:

– З гэтым плакатам я неаднаразова быў у Менску, у Бабруйску, у Кобрыні, у Баранавічах на ўсіх акцыях дазволеных і недазволеных. За гэты плакат мяне неаднаразова штрафавалі. Я выйшаў, каб прадаць яго і дапамагчы такі жа людзям, як я – валанцёрам. Я шмат гадоў не працаваў, ведаю, што такое быць без працы.

 Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Паводле Рыгора Грыка, кожная рэч мае сваю цану і яго плакат таксама. Ён спадзяецца, што плакат знойдзе свайго пакупніка. А для гэтага яго трэба дэманстраваць.

Беларускае Радыё Рацыя