Рыгор Кастусёў адчувае сябе кепска – паведаміла адвакат палітыка
Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, у якога падазраюць анкалогію, атрымаў магчымасць прайсці абследаванне. Пра гэта паведамляе Sputnik Беларусь са спасылкай на адваката палітыка Інэсу Аленскую. У пачатку ліпеня Кастусёў апынуўся ў турэмным шпіталі, яму стала дрэнна. Падчас абследавання ў яго западозрылі анкалогію. Стан стабілізавалі, і палітыка вярнулі ў СІЗА КДБ. Яго стан пагаршаецца, 24 ліпеня яму выклікалі ў СІЗА хуткую дапамогу. Па словах адваката, цяпер Кастусёў адчувае сябе кепска, пастаянна скардзіцца на стан здароўя, не можа спаць начамі.
Рыгор Кастусёў быў затрыманы сёлета 12 красавіка. Ён разам з Аляксандрам Фядутам і юрыстам з ЗША Юрыем Зянковічам — фігурант крымінальнай справы пра нібыта “змову з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам”.
Беларускае Радыё Рацыя