Рыгор Кастусёў: Партыя звяртаецца па дапамогу да грамадзян Беларусі



Партыя БНФ мае праблемы з аплатай камунальных плацяжоў за офіс. І працягвае звяртацца да ўсіх неабыякавых грамадзян з просьбай падтрымаць дзейнасць арганізацыі. Пра гэта нашаму радыё расказаў намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў:

– Праблемы ўзніклі па аплаце камунальных паслугаў і за арэнду офіса. Адбылося чарговае падвышэнне. Таму партыя звяртался па дапамогу да грамадзян Беларусі. Як і прадбачылі – гэта адбылося. Нам ужо пайшлі папярэджанні ад уладных структураў, што калі мы несвоечасова будзем праплочваць, то тады будуць прымаць жорсткія меры – ажно да адключэння камунальных паслугаў.

Пакуль жа, нягледзячы на вялікую колькасць грамадзян, якія адгукнуліся на зварот, Партыя БНФ не назбірала патрэбнай сумы на аплату за камуналку і за арэнду офіса. У той жа час партыйцы рыхтуюцца да чарговага Сойма, на якім разгледзяць актуальныя праблемы беларускага грамадства.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя