Рыгор Кастусёў: Варта ў Курапатах дасягнула пастаўленых мэтаў
8 жніўня старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў абвесціў, што Курапацкая варта дасягнула пастаўленых мэтаў і наперадзе новы этап змагання за Курапаты.
Сыходзячы з гэтага, Рыгор Кастусёў заявіў, што партыя спыняе ўдзел у блакаванні брамы рэстарацыі “Поедем, поедим”.
Пра гэта палітык напісаў у сваім акаунце ў Фэйсбуку.
Сваю далейшую дзейнасць па абароне Курапатаў сябры партыі скіруюць на змаганне за належную мемарыялізацыю Курапатаў і супраць памкненняў уладаў “пад шумок” знішчыць Народны мемарыял ды стварыць безгустоўную падробку ў найгоршых савецка-камуністычных традыцыях.
Беларускае Радыё Рацыя
