Рыгор Кастусёў: Запазычанасць мусім пагасіць да 31 снежня



Партыя БНФ пачынае збор сродкаў, каб пагасіць камунальныя запазычанасці за сваю цэнтральную сядзібу ў Менску.

Па словах кіраўніка партыі Рыгора Кастусёва, складанасці пачаліся ў 2016 годзе, калі ўзраслі кошты на камунальныя паслугі. З таго часу сума запазычанасці пачала накаплівацца і на 1 кастрычніка гэтага году дасягнула 28 тысяч 950 рублёў. За апошні час партыя заплаціла 2 тысячы рублёў, але вялікая запазычанасць яшчэ застаецца.

– Праблема ў тым, што мы за метр квадратны арэнднай платы плацім 22 рублі. А агульная плошча нашай управы складае 99 кв. метраў. Прадпрыемства «Домэнергасервіс» Партызанскага раёна горада Менска, згодна дамовы, прадстаўляе нам гэтае памяшканне ў арэнду. Мы ад іх атрымалі ліст-папярэджанне з неабходнасцю аплаты запазычанасці і папярэджанне аб высяленні да 5 лістапада 2018 года.

Але пасля шэрагу перамоваў Рыгора Кастусёва з кіраўніцтвам гэтага прадпрыемства пытанне аб высяленні пакуль прыпынена. Быў распрацаваны і падпісаны графік пагашэння запазычанасці. Яна павінна быць пагашана да 31 снежня 2018 года, – сказаў Рыгор Кастусёў.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя