Рыгор Цярэнцьеў: Трэба працягваць займацца экалагічнымі пытаннямі



Зараз берасцейцам лепей самастойна спрабаваць вырашаць свае пытанні з дапамогай лакальнай супольнасці, каб дзеянні не былі трактаваныя як палітычная акцыя.

У гэтым перакананы старшыня берасцейскага грамадскага аб’яднання „Час зямлі” Рыгор Цярэнцьеў. „Пакуль што ніхто не забараніў напісанне зваротаў ці правядзенне суботнікаў,” – адзначыў ён.

– Людзі самі могуць вырашаць свае экалагічныя праблемы. Яны могуць збірацца ў свае супольнасці. Яны могуць самі арганізоўваць прыборкі. Яны могуць самі наладжваць маніторынгі, адсочваць парушэнні экалагічнага заканадаўства. Любы грамадзянін можа стаць грамадскім эколагам.

Рыгор Цярэнцьеў дадаў, што берасцейцы могуць прымаць удзел у якасці валанцёраў у праектах дзяржаўных арганізацый экалагічнага кірунку, назіраць за вырашэннем экалагічных пытанняў і прымаць у гэтым актыўны ўдзел.

Беларускае Радыё Рацыя