Рыгора Грыка выклікаюць у міліцыю



Маёр Баранавіцкай гарадской міліцыі Аляксей Гецман пажадаў бачыць у аддзеле сябра прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгора Грыка. Як аказалася з размовы па тэлефоне, Гецман запатрабаваў тлумачальную па перадвыбарчым пікеце 13 лютага. 

Нам пытанне: „Для чаго?” Маёр адсказаў: “Так трэба”.

Пікет 13 лютага Грык правёў у паласатай робе, стылізаванай пад канцлагерную,  з плакатамі: “Няма росту цэнаў”, “Не – жабрацтву народа”, “Свабоду палітвязням!”

Рыгор Грык лічыць выклік па адным з пятнаццаці праведзеных пікетаў надуманай недарэчнасцю. Сапраўдная прычына ў іншым, кажа актывіст:

– Я разумею, што была складзена папера перад 24 сакавіка. І міліцыя чакала мяне ля пад’езда 24 і 25, каб забраць мяне. Але мяне не было ў Баранавічах. А зараз яны не ведаюць, што з гэтай паперай рабіць.

Рыгор Грык не збіраецца хадзіць даваць тлумачальныя. А вось скаргу ў пракуратуру на незаконныя патрабаванні збіраецца падаваць.

Беларускае Радыё Рацыя