Рыгору Грыку вернуць грошы толькі за медагляд
Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык не задаволены рашэннем суда Фрунзенскага раёна Менска. Хаця яго просьба часткова прызнаная. А прасіў актывіст аплаціць каля 300 тысяч за медычны агляд і 6 млн. руб. за ізнос і дагляд асабістага адзення на працы. Па рашэнню суда, крама “Март Інн Фуд” павінна вярнуць грошы за медагляд, а за адзенне не, паколькі Грык не меў чэкаў кошту на сваё адзенне.
Кажа Рыгор Грык:
– Нават прадстаўнік адказчыка прызнаў, што адзенне мне не выдавалася, чым парушалася працоўнае заканадаўства. Я казаў у судзе, што я гэтае адзенне і абутак набываў да таго, як ўладкоўвася ў краму, таму што я не мог хадзіць голым у краме. Працаваў і на двары, і ў халадзільных камерах.
Былы грузчык крамы “Март Інн Фуд” Грык пасля непоўных двух гадоў працы быў звольнены па надуманых прычынах, калі ў знак пратэсту супраць невыдачы працоўнага адзення з’явіўся на працу ў адзенні, стылізаваным пад турэмную робу. Рашэнне суда Фрунзенскага раёна актывіст збіраецца абскардзіць.
Беларускае Радыё Рацыя