Рыхтуецца праект “Закона аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы”
Сакратарыят Таварыства беларускай мовы на менскай сядзібе абмеркаваў праект “Закона аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы”. Гаворыць старшыня ТБМ Алена Анісім:
— Самае асноўнае пытанне пасяджэння сакратарыяту – абмеркаванне праекта “Закона аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы». Гэты закон некалькі гадоў таму накіроўваўся ў Палату Прасдатўнікоў, аднак ён быў адкінуты. Зважаючы на змены, якія адваюцца ў сучасным ў грамадстве гэты праект быў дапрацаваны намеснікам старшыні Дзянісам Тушынскім і быў прэзентаваны сябрам сакратарыяту, якія выказалі свае прапановы і заўвагі.
Існуючае заканадаўства дазваляе чынавенству ігнараваць беларускую мову ў сваёй дзейнасці. Праект ТБМ мусіць забяспечыць парытэтнае выкарыстанне дзвюх дзяржаўных моваў.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск