Рыхтуецца выстава незалежных выданняў Полаччыны



Незалежныя выданні на Полаччыне – іх лёс і перспектывы развіцця. Такую выставу рыхтуе Полацкая філія Беларускай асацыяцыі журналістаў. У 90-х гадах мінулага стагоддзя на Полаччыне існавалі і незалежная газета “Хімік”, і нават недзяржаўныя літаратурныя перыёдыкі.

Кіраўнік Полацкай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Віктар Стукаў лічыць, што спачатку трэба правесці дыскусію, якія незалежныя выданні сёння патрэбныя рэгіёну:

Мы філіяй плануем правесці выставу. Сабраць у сваіх сяброў незалежныя выданні, у каго якія захаваліся, і зрабіць такую выставу пра незалежныя выданні, якія ў Полацку выходзілі і распаўсюджваліся. А таксама правесці некалькі дыскусій пра тое, як гэта ўплывала на жыццё горада, грамадзян, уладу.

Галоўным вынікам гэтай дыскусіі павінна стаць выснова: ці ёсць сёння магчымасці аднавіць традыцыю полацкага незалежнага друку.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя