Са студзеня ў Беларусі пачнецца вакцынацыя ад каронавірусу



Ужо са студзеня ў Беларусі пачнецца кампанія па вакцынацыі ад каронавіруснай інфекцыі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. У планах медыкаў – за першае паўгоддзе прышчапіць да 2 мільёнаў жыхароў краіны.

Наш карэспандэнт пацікавіўся ў мінакоў на вуліцах Пінска, ці гатовыя яны прышчапіцца ад COVID-19:

– Проста не хачу ды і ўсё, не давяраю.

– Я ўжо перахварэў, проста недамаганне ў асноўным, нічога цяжкага, пакуль адчуваю сябе   нармальна. Няма неабходнасці.

– Не жадаю.

– Не. Таму што шмяне ўзрост. Хтосьці давярае, хтосьці – не.

– Не буду прышчапляцца.

– Калі, канешне, насельніцтва 60% ужо зробіць, то тады можна будзе і прышчапіцца.

На тыдні ў Беларусі зарэгістравалі расейскую вакцыну „Спадарожнік V”. У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што прышчэпка бяспечная і эфектыўная.

Беларускае Радыё Рацыя