СААЗ абвясціла пандэмію каронавірусу



Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла, што распаўсюд каронавірусной інфекцыі COVID-19 у свеце «можна ахарактарызаваць як пандэмію».

Як адзначае СААЗ, гэтае вызначэнне не мяняе ацэнкі пагрозаў, якія нясе хвароба, а таксама не мяняе дзеянні арганізацыі і тое, што варта рабіць асобным краінам.

«Мы ніколі раней ня бачылі пандэміі, выкліканай каронавірусам. І мы ніколі раней не бачылі пандэміі, якую ў той жа час можна кантраляваць», — заявіў генэральны дырэктар арганізацыі Тэдрас Адханом Гебрэесус.

Пандэміяй называюць эпідэмію хваробы, якая носіць масавы характар і закранае шмат краінаў. Як адзначыў Гебрэесус, за апошнія два тыдні колькасць выпадкаў новай інфекцыі па-за межамі Кітаю вырасла ў 13 разоў, а колькасць закранутых краін павялічылася ўтрая. Цяпер вядома больш чым пра 118 тысяч выпадкаў хваробы ў 114 краінах, а 4,291 чалавек памёр.

Фота: Jeon Heon-Kyun / EPA / ТАСС