СААЗ параіла прэпарат для самалячэння каронавіруса



У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) не рэкамендуюць прымаць пры падазрэнні на каронавірус папулярны процізапаленчы прэпарат ібупрафен, замест яго варта ўжываць парацэтамол.

Пра гэта на брыфінгу ў Жэневе заявіў прадстаўнік арганізацыі Крысціян Ліндмаер, піша  Welt.

З ягоных слоў, прэпарат не варта ўжываць без кансультацый з лекарам, бо цяпер працягваюцца даследаванні магчымых негатыўных наступстваў яго прыёму для тых, хто захварэў COVID-19.

«Для самалячэння мы рэкамендуем парацэтамол, а не ібупрафен», – сказаў Ліндмаер.

Раней, 14 сакавіка, міністр аховы здароўя Францыі Аліўе Веран заявіў у Twitter, што прыём ібупрафена можа пагоршыць стан тых, хто захварэў COVID-19. Ён таксама параіў прымаць парацэтамол.

РБК 

Фота: Marco Di Lauro / Getty Images